Дзеці вайны згадваюць



74 гады прайшло пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Але назаўсёды ўрэзаліся ў памяць дзяцей вайны страшныя эпізоды, якія прыйшлося перажыць, кажа вязень канцлагера смерці пад адкрытым небам “Азарычы” Нэля Зуева, якой на той момант было 5 гадоў:

– Калючы дрот, вышка. Нават вады няма, не кажучы ўжо пра ежу. З 14 сакавіка ўдарылі маразы, пачалася завіруха, снегам стала заносіць людзей. І на раніцу многія так і засталіся ляжаць.

Страты, панесеныя беларусамі за гады Другой сусветнай вайны катастрафічныя. Да прыкладу, толькі за 10 дзён існавання канцлагера “Азарычы” загінулі 20 тысяч чалавек, сярод якіх было шмат дзяцей.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя