Дзіцячы хоспіс у Гародні займеў новую назву



Гарадзенскі дзіцячы хоспіс, што апякае амаль сотню дзетак з інваліднасцю, на адзінаццатым годзе атрымаў імя Святога Губерта. Распавядае дырэктар хоспіса Вольга Вялічка:

– Гарадзенскаму дзіцячаму хоспісу вось ужо 11 гадоў. І калі мы падводзілі вынікі сваёй дзесяцігадовай працы, нам падалося важным надаць імя гарадзенскаму дзіцячаму хоспісу, і мы вельмі доўга шукалі гэтае імя. Адзіная жывёла, якая з’яўляецца патранатам Горадні, і таму мы вырашылі, што адзінаццаты дзень нараджэння гарадзенскі дзіцячы хоспіс будзе адзначаць як Гарадзенскі дзіцячы хоспіс імя Святога Губерта.

Да дня народзін хоспіса ў маляўнічым дворыку хоспіса з’явіліся цікавыя арт-аб’екты – мастакі зрабілі сем кампазіцый з жывёламі, што занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Сярод іх выява аленя, які цяпер стаіць каля ўваходу ў хоспіс.

Беларускае Радыё Рацыя