Дзмітры Бандарчук: Нашы людзі заўсёды згадваюць пра Кнігу скаргаў



Як звяртацца да мясцовай улады, і як вымагаць ад яе выканання “Закону аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”.

У офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гародні прайшоў круглы стол, прысвечаны гэтай тэме.

[Not a valid template]

Яго арганізавалі прадстаўнікі кааліцыі мясцовых дэмакратычных партый і рухаў “Гарадзенскі далягляд”.

Прадстаўнік кампаніі “Гавары Праўду” Дзмітры Бандарчук лічыць, што большасць грамадзян пры вырашэнні канфліктных сітуацый не карыстаецца Законам:

– Нашы людзі больш прывычныя да той савецкай практыкі, заўсёды згадваюць пра Кнігу скаргаў, якая ёсць у прадпрымальнікаў, у нейкіх інстытуцыях, і праз яе спрабуюць нешта вырашаць. Але больш эфектыўны механізм – Закон аб звароце грамадзян. 

Многія гарадзенцы не вераць у эфектыўнасць гэтага закону. Сярод удзельнікаў былі тыя, якія неаднойчы сутыкаліся з абыякавым стаўленнем уладаў да зваротаў людзей.

На круглым стале прысутнічалі пераважна актывісты кааліцыі. Удзельнікі пашкадавалі, што мясцовая улада не зацікаўленая ў шырокай прававой асвеце жыхароў гораду.

Беларускае Радыё Рацыя