Дзмітрый Карзюк стаў намеснікам міністра ўнутраных спраў



Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк стаў намеснікам міністра ўнутраных спраў, паведамляе БЕЛТА.

Пасада вызвалілася тыдзень таму, калі генерала Сяргея Хаменку прызначылі міністрам юстыцыі.

Карзюк — палкоўнік міліцыі. Летам 2021-га ён казаў„Са сваіх 50 гадоў — 30 я ў гэтай службе. Таму што тут казаць — гэта маё жыццё”.

Дзмітрыя Карзюка называюць набліжаным да сям’і Аляксандра Лукашэнкі. Ён нават гуляў у яго хакейнай камандзе.