Дзмітрый Кудранок: Кожны хто „высунецца – атрымае па галаве”



Грамадскі актывіст Дзмітрый Кудранок звярнуўся да дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Аляксандра Амельянюка, які да дэпутацтва амаль 20 гадоў узначальваў пінскі суд. Актывіст просіць Амельянюка даць прававую адзнаку дзеянням улады ў дачыненні да патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, пракаментаваць ціск на ініцыятыўныя групы і масавыя затрыманні грамадзян.

У такіх дзеяннях улады Дзмітрый Кудранок бачыць і станоўчы момант – неабыякавыя людзі пачалі самаарганізоўвацца, а не баяцца:

– Па вялікаму рахунку яны, улады, не ўмеюць і не хочуць размаўляць з людзьмі. Гэта таксама гаворыць пра тое, што людзі павінны самаарганізоўвацца. Паколькі ўмовы ў Беларусі такія, што кожны хто “высунецца – атрымае па галаве” і прыкладаў таму шмат, нават не звязаных з палітыкай, а элементарна за свае правы. Таму людзі не хочуць размаўляць і грукацца ў дзверы, якія заўжды зачыненыя.

Акрамя ліста на імя Аляксандра Амельянюка, актывіст таксама запісаў відэазварот, які размясціў у сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя