Дзмітрый Лаеўскі абскардзіў пастанову аб пазбаўленні яго адвакацкай ліцэнзіі



Дзмітрый Лаеўскі, былы адвакат Віктара Бабарыкі і Максіма Знака, абскардзіў у Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў пастанову дысцыплінарнай камісіі Мінскай гарадской калегіі адвакатаў аб пазбаўленні яго адвакацкай ліцэнзіі. Паводле Лаеўскага, ён быў „адвольна пазбаўлены права на прафесію” выключна ў сувязі з ажыццяўленнем прававой абароны Віктара Бабарыкі. У скарзе ён просіць адмяніць пастанову дысцыплінарнай камісіі ад 8 ліпеня аб яго выключэнні „як неправамерную і неабгрунтаваную і спыніць у дачыненні да яго дысцыплінарную вытворчасць”.

Прыгадаем, што і маці адваката Алене Лаеўскай, якая 22 гады працавала ў Белдзяржуніверсітэце, не працягнулі працоўны кантракт.

Беларускае Радыё Рацыя