Дзяўчынкі будуць вучыцца ў рускамоўным класе па-беларуску



Дзве дзяўчынкі з Баранавіч, навучэнкі шостага класа гімназіі № чатыры – Ядвіга Малашчанка і Аліса Піліпчык, па-беларуску вучацца ў рускамоўным класе.

Умовы экстрэмальныя. Слухаць настаўнікаў па-расейску, адказы аднакласнікаў таксама, а самім хуценька гэта ўсё перакладаць, адказваць і пісаць па-беларуску, – кажа мама Ядвігі Таццяна Малашчанка:

– Канешне, ніякага добрага выніку няма. Я думаю, што гэта хвароба ўсёй сістэмы. Але ў прынцыпе для нас гэтая праблема ўжо асабіста вырашана. Усё роўна мы не будзем адмаўляцца ад роднай мовы.

Паводле старшыні Баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы Віктара Сырыцы, ідзе вынішчэнне такім чынам беларускай нацыі:

 – Крыўдна, балюча за Беларусь, якая рукамі свайго кіраўніцтва знішчае беларусмоўную адукацыю, знішчае ўвогуле беларусаў як нацыю. 

Паводле Віктара Сырыцы, на пачатку незалежнасці ў Баранавічах па-беларуску навучалася 80% вучняў. Яшчэ нядаўна быў адзіны клас з трыма дзяўчынкамі. Цяпер іх засталося дзве, а класа ніводнага.

IMG_0888

Таццяна Малашчанка і Віктар Сырыца

Беларускае Радыё Рацыя