Дзяніс Івашын: Мінздароўя лічбамі ўводзіць насельніцтва ў зман



Гарадзенскі журналіст Дзяніс Івашын ужо цягам месяца робіць мадэляванне дынамікі прыросту колькасці захварэўшых на каронавірус, параўноўваючы сітуацыю з лічбамі захварэўшых у Беларусі з краінамі суседкамі.

Пра вынікі месячнай працы кажа Дзяніс Івашын:

– Адбываецца, на жаль, рост паводле эскпаненты. Тое, што ў прынцыпе нам увесь час паказвае лічба, асабліва пасля ад’езду камісіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, гэта абсалютна, я лічу, штучны прырост, то бок для сацыяльных сістэмаў гэта абсалютна не ўласцівая дынаміка, не можа палягаць прырост у дыяпазоне 12-15%.

На думку журналіста, адбываецца падман грамадства і ўтойванне сапраўдных лічбаў:

– У апошнія дні падаюцца лічбы, што прырост нават ужо зніжаецца. І мы разумеем выдатна, што гэта абсалютная фальсіфікацыя дадзеных. Можа нават спроба дэзінфармаваць насельніцтва, схаваць сапраўдныя маштабы эпідэміі, і проста ўвесці ўсё грамадства ў зман. Каб людзі проста не пераймаліся гэтай эпідэміяй.

Цягам бліжэйшых дзён журналіст надрукуе сваё даследаванне на старонках беларускай службы агенства “Інфармнапалм” і спадзяецца, што ў Беларусі хутка будзе ўведзены каранцін.

Беларускае Радыё Рацыя