Дзяніс Рудзевіч: Звяртаюся да жыхароў Гарадзеншчыны па дапамогу
Дзяніс Рудзевіч, адміністратар канала “Лида для жизни”, якому міліцыянты выпісалі пратакол па артыкуле 22.9 (праца на неакрэдытаваныя СМІ), звяртаецца па дапамогу да сваіх падпішчыкаў:
– Звяртаюся да ўсіх падпісчыкаў свайго каналу, да ўсіх грамадзян з маленькай просьбай. Наш канал існаваў і існуе на ахвяраванні грамадзян. Мой удзел там быў – гэта мая прысутнасць, здымкі і мой мабільны тэлефон, які супрацоўнікі разбілі. Сабраныя грошы на дадатковае абсталяванне ў мяне канфіскавалі.
Маладзён не збіраецца спыняцца і будзе далей прысутнічаць на грамадска важных падзеях.
– Я не збіраюся спыняцца. Хачу далей ездзіць, здымаць, асвятляць.
Дзяніс Рудзевіч быў адзіным затрыманым падчас акцыі 19 чэрвеня, яго міліцыянты затрымалі падчас вядзення стрыму і занеслі ў міліцэйскі бус, пры гэтым пашкодзілі тэлефон.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота: Сяргея Апановіча