Дзяніса Івашына абвінавачваюць па артыкуле «здрада дзяржаве»



Ранней журналісту Дзянісу Івашын было прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле «умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў», аднак сёння, 25 кастрычніка, у адным з праўладных телеграм-каналаў паведамілі, што артыкул журналісту перакваліфікавалі, і цяпер яго абвінавачваюць па артыкуле «здрада дзяржаве». Яна прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Дзяніс Івашын быў затрыманы 12 сакавіка, у гэты ж дзень ператрусы прайшлі ў яго дома, яго бацькоў і 95-гадовай бабулі.

Івашын, які супрацоўнічае з газетай «Новы час» і з’яўляецца ўдзельнікам ўкраінскай ініцыятывы «Інформнапалм», вядомы сваімі расследаваннямі. Яго апошнім матэрыялам для «Новага часу» быў артыкул пра экс-супрацоўнікаў украінскага «Беркута», якія збеглі з краіны, уладкаваліся на службу ў беларускія сілавыя структуры і ўдзельнічалі ў разгонах пратэстаў.

reform.by