Дзярждума вырашыла забараніць расейцам лаяцца матам дома



Камітэт Дзярждумы па заканадаўстве вырашыў падтрымаць законапраект аб адказнасці для тых, хто лаецца матам у жылых памяшканнях. Штраф за нецэнзурную лаянку могуць прысудзіць і цяпер, але толькі калі мацюкацца ў грамадскіх месцах.

Думскі камітэт рэкамендаваў прыняць у першым чытанні законапраект, які ўзмацняе жорсткасць пакарання за дробнае хуліганства, уключаючы нецэнзурную лаянку.

Аўтары дакумента прапанавалі перапісаць артыкул аб дробным хуліганстве ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Раней у гэтым артыкуле гаварылася толькі аб парушэннях, учыненых у грамадскіх месцах – пра лаянку, прыставанне, пашкоджанні маёмасці. Цяпер таксама пакаранне прадугледжана і для аналагічных дзеянняў, учыненых на глебе сямейна-бытавых канфліктаў у жылых памяшканнях.

bbc.com