Дзятлава адзначае 520-годдзе



З самай раніцы ў Дзятлаве пачаліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 520-годдзю горада. На плошчы 17 Верасня на вялікай сцэнічнай пляцоўцы ўрачыста адкрылася свята пад назвай “Дзятлава ў сэрцы маім”.

Шчыра сваіх землякоў на сцэне віталі ў тэатральных касцюмах і князь Астрожскі, і Сапега, і Радзівілы. А потым дзятлаўчан цешылі і забаўлялі ансамбль “Калейдаскоп”Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, ансамбль музыкі і песні “Ятранка” , паказальныя выступленні ваеннаслужачых разведвальнага батальёна Слонімскай брыгады, работа дзіцячай пляцоўкі “Краіна шчаслівага дзяцінства”, выставы-продаж рамеснікаў і мастакоў.

У гэты самы дзень у Дзятлаве працавалі выставы-дасягненні прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўскага раёна, розныя падворкі, быў святочны феерверк і танцавальна-забаўляльнае шоу.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава

Фота аўтара