Дзяцей з 12-гадовага ўзросту плануюць прышчапляць ад COVID-19 з 2022 года




Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь разглядае пытанне аб тым, каб з 2022 года ўводзіць абавязковую вакцынацыю дзяцей ад каронавіруснай інфекцыі. Пра гэта расказала карэспандэнту агенцтва „Мінск-Навіны” галоўны ўрач Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Ярмак.

Паводле слоў галоўнага санітарнага ўрача Менска, як мяркуецца, для юных грамадзян будуць выкарыстоўваць прышчэпку „Спутник V” у пяціразовым развядзенні, як гэта адбываецца цяпер у Расеі.

Магчыма, будуць яшчэ і імпартныя вакцыны, па якіх цяпер Міністэрства аховы здароўя разглядае закупкі. Прычым размова ідзе не абавязкова пра расейскія ці кітайскія прэпараты.

Фота з адкрытых крыніц