Дзяўчыну аштрафавалі на 2900 рублёў за футболку на балконе



31-гадовую Алесю Яначкіну аштрафавалі на 100 базавых (2900 рублёў) за сушку футболкі на балконе, паведамляе «Вясна» назірае».

Прысуд быў агучаны 26 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна.

На дзяўчыну склалі пратакол па ст.24.23 КаАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Згодна з пратаколам, Алеся павесіла на балконе белую футболку з чырвонай паласой пасярэдзіне, якая, на думку міліцыі, ўвасабляла бел-чырвона-белы сцяг.

Па словах Алесі, футболка сохла на балконе некалькі дзён і яна прыбрала яе адразу пасля заўвагі ўчастковага. Праз пару дзён за дзяўчынай прыйшоў міліцыянт і прапанаваў прайсці з імі прафілактычную размову, пасля чаго яе затрымалі да наступнага дня. У Алесі непаўналетняе дзіця, яе павінны былі выпусціць праз тры гадзіны. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у судзе сведка-міліцыянт забыўся, што менавіта ён затрымліваў дзяўчыну і складаў пратакол.

Суддзя Марыя Ярохіна прызнала Алесю вінаватай у пікетаванні і прысудзіла ёй штраф.

reform.by