“Экадом” ліквідавалі, у Ахове птушак “Бацькаўшчыны” прайшоў ператрус



Сілавікі прыйшлі 31 жніўня з вобшукам у офіс найстарэйшай прыродаахоўнай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Як распавёў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Вінчэўскі, у іх папрасілі копіі некаторых фінансавых дакументаў, праверылі тэлефоны супрацоўнікаў, сілавікі паводзілі сябе карэктна, а ў пастанове на вобшук быў пазначаны шэраг артыкулаў. Паведамляецца, што сілавікі затрымалі аднаго з супрацоўнікаў офіса, які раней адбываў суткі за ўдзел у акцыях.

Таксама 31 жніўня суд ліквідаваў некамерцыйную экалагічную арганізацыю “Экадом”. Пра гэта напісала ў сябе ў сацсетках старшыня праўлення арганізацыі Ірына Сухій. “Экадом” існаваў з 1996 года.