Экалагічная аварыя ў Варшаве



У сталіцы Польшчы адбылася сур’ёзная экалагічная аварыя. Як паведамляе рэсурс fakty.interia.pl у Варшаве адбылася аварыя на калектарах і каналізацыйныя сцёкі трапляюць у Віслу. Адна з версій аварыі – імаверна пэнкнула галоўная труба, праз якую сцёкі павінны ісці ў ачышчальню.

фота Tomasz Gzell/PAP

Абодва калектары, па якіх сцёкі павінны трапляць да ачышчальні „Чайка”, няспраўныя і сцёкі такім чынам трапляюць наўпрост у Віслу. Такую інфармацыю агучыў міністр навакольнага асяроддзя Хенрык Кавальчык. Паводле яго гэта стварае сур’ёзную экалагічную пагрозу.

Як паведамляе згаданы  рэсурс, пагрозы гораду Плоцку няма. Аднак, у Варшаве сітуацыя досыць сур’ёзная. Агульная пагроза пасля гэтай аварыі можа доўжыцца каля месяца. Стан вады ў Вісле цэлы час манітаруецца. Створаны адпаведны штаб па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Беларускае Радыё Рацыя