Экалагічны кірмаш – за дзень без пакупак



У Берасці праходзіць экалагічны кірмаш, прымеркаваны да еўрапейскага Дня без пакупак. Арганізатары праз сацыяльныя сеткі заклікалі ўсіх ахвотных прыносіць непатрэбныя рэчы, якімі можна яшчэ пакарыстацца. Адпаведна любы чалавек можа нешта сабе ўзяць, нават калі нічога не прыносіў. Нераздадзеная вопратка будзе накіравана ў сацыяльныя цэнтры і прытулак для бадзяжных жывёл на падсцілкі. Распавядае валанцёрка Вікторыя Мурашка:

– Атрымліваецца, што людзі ашчаджаюць грошы, яны кантактуюць паміж сабой, таму што акрамя гэтага ў нас ёсць майстар-клас па рэстаўрацыі рэчаў, у нас будзе фота-кут і ў нас будзе дзіцячая зона. Такім чынам мы яшчэ змяншаем колькасць адкідаў, мы не купляем новую рэч, а даём старым рэчам новыя жыцці.

Дзень без пакупак з’явіўся першапачаткова ў амерыканскай традыцыі як адказ на “Чорную пятніцу”, калі ва ўсіх крамах робяць вялікія зніжкі на тавары, і адбываецца спажывецкі бум.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя