Эканамічныя праблемы могуць надалей прымусіць выходзіць на вуліцы



Эканамічныя праблемы могуць надалей прымусіць жыхароў рэгіёну выходзіць на вуліцы. Але шмат таксама будзе залежыць ад знешнепалітычных фактараў. У гэтым перакананы прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Берасцейскай вобласці Фёдар Петрусевіч.

Ён адзначыў, што мірныя пратэсты сталі нечаканым крокам да ўладаў:

– Тое, што адбылося пасля выбараў, то бок пратэст, напэўна, атрымаўся. Улады не чакалі такога, што народ настолькі не прымае не змяняльнасць улады. То бок усе ўсвядомілі, што ўлада павінна была змяніцца. Другое – матэрыяльную страту дзяржава нясе, сацыяльна-эканамічная стабільнасць парушана, падарваная. Гэта дзесьці 1.5 мільярда шкода нанесеная, і яшчэ далей будзе.

Фёдар Петрусевіч не выключае, што на нейкі час пратэсты могуць сціхнуць, паколькі няма каардынацыі ў рэгіёнах і ў сталіцы. Ён перакананы, што змены ў краіне павінны адбывацца з удзелам лідараў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце