Экс-кандыдат у дэпутаты хоча стварыць незалежны медыяканал
Экс-кандыдат у дэпутаты, відэаблогер Сяргей Пятрухін хоча стварыць незалежны медыяканал для жыхароў Берасцейшчыны. Менавіта ў такой форме ён працягне сваю дзейнасць пасля выбарчай кампаніі.
Відэаблогер звяртае ўвагу, што нягледзячы на тое, што яго афіцыйна не абралі дэпутатам, ён будзе працягваць дапамагаць людзям:
– Я рады, што застаюся са сваімі калегамі, сябрамі. У нас шмат матэрыялаў і мы зараз будзем рабіць народняе тэлебачанне з прамымі эфірамі, будзем запрашаць туды незалежных экспертаў, людзей, якія пацярпелі ад самаўпраўства ўладаў. Зараз пачынаецца вельмі цікавая тэма па вуліцы Паплаўскага, дзе жыхары хочуць выказаць імпічмент нашаму “мэру” і “губернатару”. Гэта будзе цікава.
Як падкрэслівае Сяргей Пятрухін, галоўным у яго дзейнасці застанецца дапамога грамадзянам, у тым ліку з выкарыстаннем медыярэсурсу.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
