Эксперт: Для няўрадавых арганізацый з’явілася больш магчымасцяў



Палітолаг Юры Чавусаў лічыць заяву Мікалая Статкевіча істотным спрашчэннем стану спраў у сферы недзяржаўных арганізацый, якія супрацоўнічаюць з Еўразвязам.

DD45BC82-BDD5-4DC9-BD9C-4BC79ED560AE_mw1024_s_n

Нагадаем, раней палітык заявіў, што ўлады стварылі 2 400 няўрадавых арганізацый, каб выпампоўваць грошы Захаду:

– „Падазраю, што гэтыя 2 400 арганізацый жывуць у той жа самай прасторы, дзе жыве 80% журналістаў, якія супрацоўнічаюць з КДБ”, -як сказаў у свой час адзін з беларускіх палітычных дзеячоў, пасля выхаду з-за кратаў. Натуральна, не 2 400, але яны ёсць. Няма сэнсу праводзіць класіфікацыю – альбо дэмакратычныя і незалежныя, альбо – не. Ёсць вялікі спектр арганізацый розных ступеняў узаемаадносін з дзяржаўнымі органамі. Ёсць цалкам фэйкавыя структуры, створаныя міністэрствамі, яны сапраўды атрымліваюць еўрапейскія сродкі. Ёсць праваабарончыя арганізацыі, незарэгістраваныя, якія актыўна працуюць, нягледзячы на пагрозу пераследу.

Усе арганізацыі, якія ствараюцца дзяржавай, нясуць хутчэй не пагрозу, а выклік арганізацыям беларускай грамадзянскай супольнасці, – лічыць палітолаг Юры Чавусаў. Паводле яго, ва ўмовах пацяплення адносінаў на лініі Менск-Брусель магчымасцяў для большасці беларускіх няўрадавых арганізацый становіцца больш.

Хоць канфрантацыя больш выгадная праваабарончым і палітычна скіраваным арганізацыям.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org