Эксперт: Наўрад ці скароцяць тэрмін дэкрэтнага адпачынку



“Беларускі ўрад наўрад ці пойдзе на скарачэнне тэрміну дэкрэтнага адпачынку па доглядзе за дзецьмі да 3 гадоў, бо гэта выклікае шмат негатыўных наступстваў”, – так мяркуе эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч.

– Скарачэнне тэрміну знаходжання ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі малаверагодна. Таму што гэта створыць дадатковую напружанасць на рынак працы. У нас зараз не так шмат працоўных месц, каб сюды яшчэ дадаць “дэкрэтніц”. Таму гэты інструмент, у адрозненне ад простага павышэння пенсійнага ўзросту,  мае як станоўчы, так і негатыўны бок. І шансаў на тое, што гэта будзе рэалізавана, значна менш, чым новае павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын.

У пачатку чэрвеня у Савеце Рэспублікі група экспертаў абмяркоўвала варыянты зніжэння нагрузкі на Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Сярод мер, прапанаваных экспертамі – падвышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын і скарачэнне дэкрэтнага адпачынку па доглядзе за дзецьмі да 3 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя