Эксперт: Падвышэнне пенсійнага ўзросту напружыць рынак працы
Павышэнне пенсійнага ўзросту створыць дадатковую напружанаць на рынку працы ў рэгіёне, а таксама рэзка пагоршыцца ўзровень жыцця людзей сталага ўзроста. У гэтым перакананы берасцейскі юрыст, прадстаўнік прафсаюзу РЭП Уладзімір Малей. Малей адзначыў, што пенсійная рэформа не атрымала шырокага абмеркавання:
– У Беларусі праводзіцца пенсійная рэформа, якая, на жаль, нідзе не абмяркоўвалася. Зацверджваецца толькі загадамі кіраўніка Беларусі. Першапачаткова быў вызначаны абавязковы страхавы стаж – з 5 да 10 год. У 2018 годзе ён ўстаноўлены ўжо 16,5 года.
Сёння ў пенсіянераў ледзь хапае сродкаў на набыццё неабходных прадуктаў харчавання і аплату камунальных паслугаў, большасць людзей у 60-гадовым узросце не здольныя шукаць працу па прычыне здароўя і напружанай сітуацыі на працоўным рынку, – дадаў Уладзімір Малей.
Беларускае Радыё Рацыя
