Экстрэмісцкім прызналі выданне польскай нацменшасці Znadniemna.pl



Матэрыялы сайта Znadniemna.pl, партала незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі, прызналі экстрэмісцкімі. Адпаведнае рашэнне прыняў Ленінскі раённы суд Гародні яшчэ 30 снежня.

Партал пісаў пра гісторыю, культуру, адукацыю, згадваў пра палітвязняў. Сайт унеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Нагадаю, старшыня незарэгістраванага ў Беларусі Саюза палякаў Анжаліка Борыс і сябра арганізацыі, журналіст Анджэй Пачобут з сакавіка мінулага году знаходзяцца за кратамі. Іх вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці”.