Экстрэмісцкімі прызнаныя яшчэ восем тэлеграм-каналаў і чатаў



Чарговыя тэлеграм-каналы і чаты прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі, дададзеныя наступныя тэлеграм-каналы і чаты: „Уручча 97 pro”, „Ждановiчы сёння”, „Ждановічы 2020 — клуб аматараў песень Цоя”, „Актыўная МАЯКОЎКА (акцыі і флэшмобы)”, „I I 0 ПАРТЫЗАН чат”, „I I 0 ПАРТЫЗАН чат” (звязаны з чатам канал), „Новая Баравая 98%”, „Новая Баравая 98% — Чат”.

Рашэнне прызнаць рэсурсы экстрэмісцкімі прыняў суд Партызанскага раёна Менска 22 ліпеня.

belapan.by