Елізавета Міцкевіч: Мы дапамагаем рэпрэсаваным беларусам



Фонд «Вакно на Усход», які працуе ў Беластоку, падводзіць вынікі сваёй працы.

Пра формы дапамогі, якія аказвае Фонд, у тым ліку беларусам, кажа кансультант Цэнтра падтрымкі іншаземцаў пры Фондзе Елізавета Міцкевіч:

– Мы дапамагаем таксама і рэпрэсаваным беларусам, якія былі вымушаныя з’ехаць са сваёй краіны па розных прычынах, шмат хто ў сувязі з падзеямі 2020 года. Мы дапамагаем, у тым ліку, з пошукам працы. У нас ёсць кансультанты па працаўладкаванні. Да нас можна тэлефанаваць сем дзён на тыдзень, каб кансультавацца абсалютна па любым пытанні, што тычыцца жыцця ў Польшчы, ці то ахова здороўся, ці то як накіраваць дзіця ў сад, у школу.

З верасня 20-га па снежань 21-га года ў Фондзе: 1013 чалавек атрымалі юрыдычныя кансультацыі; 287 чалавек – фінансавую дапамогу; 143 асобы займаліся на курсах польскай мовы; 80 – працаўладкаваны.

Беларускае Радыё Рацыя