Энергакааператыў «Сонечны Горад» з горада Славутыч



Ціск на свабоду слова ў Прыднястроўі, унікальная сонечная станцыя ва Украіне, жаданне еўрапейцаў перасесці на ровары. Што пішуць выданні розных краін сёння, даведаемся ў аглядзе Кастуся Багушэвіча.

Большасць жыхароў гарадоў Еўропы не хоча, каб паказчыкі забруджвання паветра вярнуліся да лічбаў, якія былі да каранціна па каронавірусе. І таму падтрымліваюць радыкальныя змены ў гарадскім транспарце, такія вынікі панеўрапейскай справаздачы кампаніі даследванне чалавечага меркавання YouGov, піша выданне Transport and Environment. Практычна 2/3 еўрапейцаў, якія пражываюць у гарадах, а  менавіта 64% выступаюць за рэформы транспарту. Апытаныя былі 7,5 тысяч чалавек у 21 горадзе Еўропы. Сярод рэформаў, якія хоча большасць людзей — забарона праезду машын, што асабліва забруджваюць паветра ў цэнтры гарадоў, перамяшчэнні паркаў ды сквераў, паляпшэнне ўмоў для вольных шпацыраў і катаннях на ровары па горадзе. Таксама многія выказваюцца за захаванне транспартных маршрутаў, у прыватнасці трамвайных, пашырэнне роварных сцежак і змяншэнне колькасці аўтамабіляў. Калі да каранціну ў Еўропе 14% жыхароў ездзілі на працу на ровары, тады цяпер, калі неўзабаве ўсе абмежаванні павінны быць знятыя, жаданне карыстацца менавіта роварам, а не машынай пры паездцы на працу выказаў ужо 21% жыхароў.

Мясцовыя ўлады ў самаабвешчаным Прыднястроўі ўжо не першы год бяруць курс на абмежаванне свабоды слова ў рэгіёне: пра гэта кажуць і спецдаклады ААН, і мясцовыя, і кішынёўскія праваабаронцы. Толькі за апошні час у рэгіёне завялі некалькі крымінальных спраў за напісаныя кніг і пасты ў сацыяльных сетках, якія змяшчаюць крытыку ўлады. Што адбывалася ў апошнія месяцы ў Прыднястроўі, і як з «рэспублікі „Шэрыф”» яно ператвараецца ў «рэспубліку маўчання» — у новым падкасце паведаміў NewsMaker Talks. Лідар Прыднястроўя Вадзім Краснасельскі на словах бароніць дэмакратыю і свабоду слова. У той жа момант летась, напрыклад, арыштавалі двух пенсіянераў за крытыку прэзідэнта ў Тэлеграме. Улады ад усіх каментароў адмаўляліся і не паведамлялі месцазнаходжанне пенсіянераў. Толькі ў сакавіку, праз 7 месяцаў стала вядома, што іх пасадзілі на 3 гады. Дзяржаўныя тэлеканалы кантралююцца кіруючай партыяй. Журналістка Ларыса Калік, 22-гадовая нараджэнка Прыднястроўя выпусціла кнігу на расейскай мове „Год маладосці”, у якую ўвайшлі інтэрв’ю былых жаўнераў прыднястроўскай арміі. Там былі скаргі герояў на дзедаўшчыну, развагі, ці патрэбная армія наогул. Пазней, пасля некалькіх прэзентацый кнігі журналісткай зацікавілася Міністэрства бяспекі Прыднястроўя. Калік пакінула тэрыторыю Малдовы да закрыцця межаў на каранцін і толькі цяпер, у чэрвені даведалася, што на яе ў так званай рэспубліцы Прыднястроўе заведзена крымінальная справа за экстрэмізм. Ёй пагражае да 5 гадоў турмы. Відавочна, журналістка не збіраецца ехаць у Прыднястроўе. Цяпер пад следствам у самаабвешчанай рэспубліцы і апазіцыйны дэпутат Самонія з Камуністычнай партыі. Яму пагражаюць 5 гадоў за абразу ўлады ў Фэйсбуку, прычым гэта допісы іншых людзей проста са спасылкай на ягоныя словы. З яго хутка знялі дэпутацкую недатыкальнасць, але Самонія паспеў выехаць з так званай рэспублікі да затрымання.

Беларускае выданне „Зялёны партал” сёння апублікавала артыкул пра суседнюю Украіну, недалёкі ад мяжы з Беларуссю горад Славутыч. Тут працуе першы ва Украіне энергакааператыў. Яго старшыня Андрый Зінчанка распавёў, што напачатку гэта проста была група людзей, якія скінуліся грашыма і закупілі сонечныя батарэі. Тры сонечныя электрастанцыі на трох дахах горада. 5% прыбытку з продажу энергіі кааператыў перадае на адзін з праектаў, які абірае горад. „Мы наўмысна не рабілі гэты праект нейкім вялікім, – прызнаецца Зінчанка. – Па-першае, мы – вялікія прыхільнікі размеркаванай генерацыі, калі гэта невялікія магутнасці ў розных месцах. Гэта дазваляе паменшыць уплыў на энергасістэму. Частка энергіі вырабляецца паблізу таго месца, дзе мы непасрэдна жывем, працуем. Па-другое, гэта першы праект, мы не хацелі ісці ў вялікія маштабы, таму што многія рэчы рабілі ўпершыню. Напрыклад, мы называемся часам «муніцыпальны энергетычны кааператыў». Чаму — таму што камунальнае прадпрыемства «Агенцтва рэгіянальнага развіцця» з’яўляецца ўладальнікам нашага паю. Гэта дазваляе гораду дадаткова кантраляваць, разумець, што адбываецца ўнутры. І вось адпрацоўка многіх гэтых рэчаў з’яўляецца вельмі важнай. Увесь праект, агульным коштам каля 150 000 $, пабудаваны за кошт грамадскага збору грошай, «Сонечны Горад» знайшоў фундатараў, якія інвеставалі свае грошы ў будаўніцтва з мэтай атрымання прыбытку ў будучыні.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтаваў Кастусь Багушэвіч.