Еўрапейская партыя Зялёных патрабуе неадкладна вызваліць Ірыну Сухій



Былая лідарка беларускіх Зялёных, Ірына Сухій была затрыманая 3 верасня ў Менску за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пры гэтым сведкі заяўляюць, што Ірыны ў гэты дзень не было ў Менску.

Да таго ж, яна галоўная апякунка сваёй 93-гадовай маці, якой пастаянна патрэбна дапамога Ірыны. У Беларусі галоўным апекунам не могуць прызначыць меру адміністратыўнага пакарання ў выглядзе зняволення.

Эвеліна Х’ютэбрук і Томас Вайтц, сустаршыні Еўрапейскай партыі Зялёных, пракаментавалі здарэнне: «Ірыну Сухій неабходна вызваліць неадкладна. Мы заклікаем упаўнаважаныя структуры правесці працэс як мага хутчэй. Як галоўую апякунку асобы сталага веку, Ірыну нельга караць арыштам па адміністратыўнай справе. Мы, Еўрапейскія Зялёныя, зноў звяртаемся з рашучым заклікам вызваліць усіх мірных удзельнікаў палітычных пратэстаў, якіх незаконна арыштоўвалі на ўсім працягу пратэстаў у Беларусі».

Беларускае Радыё Рацыя