Еўрапейскі партал уключыў Берасце ў топ-6 гарадоў для паездак з дзецьмі



Англамоўны сайт пра падарожжы па Усходняй Еўропе Argophilia уключыў Берасце ў рэйтынг гарадоў, якія варта наведаць сем’ям з дзецьмі.

Акрамя Берасця, у спіс таксама ўвайшлі чэшскі Оламауц, украінскі Львоў, харвацкі Славонскі-Брод, балгарскую Варну, эстонскі Тарту.

brest_puscha_zubry_10

„Берасце ў Беларусі – гэта цудоўная адпраўная кропка для паездкі ў нацыянальны парк Белавежская пушча, найбольш буйную частку першабытнага лесу, які захаваўся.  Аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з’яўляецца домам для больш за 900 250 раслін, птушак і жывёл, у тым ліку для еўрапейскага зубра. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца заапарк і Музей прыроды, а таксама сядзіба Дзеда Мароза », – паведамляе выданне.

tut.by