Еўропа згорне супрацоўніцтва з Беларуссю па ядзерных даследаваннях



Рада Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях (CERN) не мае намеру падаўжаць дамовы з Беларуссю і Расеяй з-за ўварвання ва Украіну. Пагадненні перастануць дзейнічаць у 2024 годзе.

— Рада была створаны пасля Другой сусветнай вайны, каб аб’яднаць краіны і людзей для мірнага развіцця навукі. Асноўныя каштоўнасці арганізацыі заўсёды былі заснаваныя на трансгранічным навуковым супрацоўніцтве як рухаючай сіле міру, і падкрэслілі, што агрэсія адной краіны супраць іншай супярэчыць гэтым каштоўнасцям, — адзначаецца ў паведамленні.

Супрацоўніцтва з расейскім Аб’яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў CERN збіраецца перагледзець задоўга да 2025 года, калі скончыцца тэрмін іх пагаднення.

[manual_related_posts]