Еўропе пагражае падзенне кітайскай касмічнай станцыі



Зараз карабель знаходзіцца на вышыні каля 300 кіламетраў на арбіце, чакаецца, што са студзеня па сакавік 2018 года ён пачне некантралюемае зніжэнне і можа зваліцца на тэрыторыі Еўразвяза.

Спецыялісты мяркуюць, што абломкі станцыі могуць зваліцца на тэрыторыі Іспаніі, Італіі, Партугаліі, Балгарыі і Грэцыі, паведамляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА).

Даўжыня карабля Tiangong-1 складае 12 метраў, дыяметр – 3,3 метра, маса – больш за 8,5 тоны. Кітай страціў сувязь са станцыяй ў 2016 годзе.