Факт парушэння закону аб правядзенні выязных судоў прызнаны слушным



Прававы інспектар радыёэлектроннай прамысловасці Уладзімір Малей атрымаў адказ за подпісам старшыні суда Ленінскага раёна Берасця Ларысы Назаранка на сваю скаргу ў абласны суд.

 

Малей абскардзіў рашэнне суддзі Ленінскага раёна Андрэя Семенчука правесці выязны суд у Ленінскім РАУС і не дапусціць прысутнасці людзей на паседжанні, кажа Уладзімір Малей:

– Па гэтаму факту праведзена нарада суддзямі суда Ленінскага раёна – адносна парадку правядзення выязных паседжанняў. І накіраваны ліст у УУС Ленінскага раёна пра недапушчэнне фактаў перашкоды грамадзянам удзельнічаць у судовых паседжаннях.

Назаранка прабачылася за факт парушэння закону аб правядзенні выязных судоў, таксама паведаміла, што строга папярэджаны суддзя Семянчук за неналежную арганізацыю выязнога суду.

Беларускае Радыё Рацыя