Фатографы перадаюць фотапрывітанне палітвязням



Фатографы з розных краін просяць перадаць фота-прывітанне палітвязням. У межах праекту “Празрыстыя сцены” больш як 30 фатографаў з усяго свету падрыхтавалі фотаздымкі, якія суправаджаюцца гісторыямі ў падтрымку людзей, што знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Праект паўстаў у супрацоўніцтве Politzek.me з калектывам мастакоў Volny Kalektyu пасля таго, як заснавальніца «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая напісала ў лісце на волю наступныя радкі: “Напішу пра тое, чаго мне вельмі не хапае. І гэта не аб відавочных рэчах. Напрыклад, няма магчымасці паглядзець удалячынь і ўбачыць гарызонт. Перада мной увесь час сцены-асобы-нары. Трохі ратуюць фотаздымкі – я ўвесь час іх разглядаю”.

Макеты паштовак можна спампаваць на сайце Politzek.me.

Фота: photographyconcentrate.com