Фем група заклікае байкатаваць кастынгі
Дай адпор конкурсам прыгажосці. З такім заклікам выступіла Фем група Каардынацыйнай рады.
Там перакананыя, што такія конкурсы прыніжальныя паводле вызначэння. Фем група Каардынацыйнай рады заклікае беларусак не ўдзельнічаць у падобных кастынгах.
Акалічнасці такога звароту ў нашым эфіры патлумачыла прадстаўніца Фем групы Каардынацыйнай рады Юлія Міцкевіч:
– Байкот дадзенага конкурсу мы прапануем рабіць менавіта ў Беларусі. У цэлым ідэя крытыкаваць, байкатаваць конкурсы прыгажосці гэта ідэя не новая, яна была актуальнай у 20-м стагоддзі і ў 21-м застаецца. Самі гэты конкурсы, іх ідэі першапачаткова, нават нягледзячы на тое, што яны эвалюцыяніравалі, усё адно зводзіла жанчын да цялеснасці, адбывалася такая сексуальная аб’ектывацыя, жанчын, жаночага цела і самааб’ектывацыя.
Ініцыятыва звяртае ўвагу, што на кастынгі „Міс Беларусь” у некалькіх беларускіх гарадах запісаліся толькі 19 жанчын, у Берасці ды Наваполацку на адбор прыйшлі толькі па адной удзельніцы. У Гародні кастынг ахоўвалі сілавікі і людзі ў цывільным.
Беларускае Радыё Рацыя
