Філарэт: Украінская царква ніколі не вернецца да Маскоўскага патрыярхату



Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ-КП) Філарэт (Дзенісенка) заяўляе, што замест прымірэння Руская праваслаўная царква спрабуе вярнуць УПЦ-КП у Маскоўскі патрыярхат.

„Нас зараз зноў хочуць прызваць на перамовы аб вяртанні да Маскоўскага патрыярхату. Хачу заявіць, .. перш за ўсё Маскоўскаму патрыярху і расейскаму епіскапату: ніколі Украінская царква не вернецца да Маскоўскага патрыярхату. Чаму не вернецца? Таму што ў нас ёсць свая дзяржава”, – заявіў кіраўнік УПЦ-КП на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Кіеве.

Патрыярх Філарэт растлумачыў: „Бачыце, як Масква падманвае? Ёй давяраць нельга … І ў царкоўным плане. Зноў нас схіляюць да таго, каб мы вярнуліся”.

У той жа час патрыярх Філарэт лічыць магчымым дыялог паміж цэрквамі па пытанні прызнання аўтакефаліі УПЦ Кіеўскага патрыярхату, але не аб пераходзе Кіеўскага патрыярхату пад Маскоўскі патрыярхат.

interfax.com.ua