Мітрапаліта Філарэта пахаваюць у Жыровічах
12 дзён таму
14 студзеня з Менску цела мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) будзе перавезена ў Жыровічы на Слонімшчыну. Дамавіну з нябожчыкам паставяць ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра, дзе будзе кругласуткава чытацца Евангелле.
У пятніцу, 15 студзеня, у 10 гадзін ва Успенскім Жыровіцкім манастыры пачнецца саборная архіерэйская Боская літургія. Пасля яе заканчэння, адбудзецца паніхіда. І толькі тады цела мітрапаліта Філарэта будзе пахавана за Крыжаўзвіжанскай царквой Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя