Фільм „Смерць Сталіна” збірае ў Менску аншлагі



У Менску паказалі прэм’еру скандальна вядомага фільма „Смерць Сталіна”. Англійская сатырычная камедыя рэжысёра Арманда Іанучы набыла шырокую вядомасць пасля таго, як была забаронена ў Расеі.

Гаворыць Анастасія Гурына дырэктар па рэпертуарным планаванні сеткі кінатэатраў Сільвер Скрын:

– Цікаўнасць да гэтага фільма вялізная, зараз на нашы сеансы ўжо куаоена больш за 1300 білетаў. Некаторыя сеансы наогул прададзеныя. Мы нават ставім больш сеансаў, чым планавалі раней. Фільм “Смерць Сталіна” на другім месцы па зборам і па колькасці сеансаў зараз.

Падчас прэмʼернага паказу кінакамедыі „Смерць Сталіна” менская публіка актыўна рэагавала на змест стужкі, уласнымі ўражаннямі дзеляцца першыя гледачы фільму:

– Фільм вельмі спадабаўся, ні разу не ўсміхнуўся. Вельмі актуальны, абсалютна ўсім сардэчна раю, варта.

– Было б смешна, калі не было так сумна і вельмі падобна на нашу рэчаіснасць. Нічога не трэба забараняць, няхай кожны гдядзіць і бачыць тое, што ёсць.

– Агідны. Перакруцілі ўсё, што толькі можна. Гэта не камедыя, гэта насмешка над намі.

– Шлі весяліцца, а аказалася, што гэта даволі сумная карціна.

– Калі нешта забараняюць, то цікавасць узнікае сама па сабе. Гэта вельмі балючая кропка ў нашай гісторыі.

Першапачаткова прэмʼера фільма мела адбыцца яшчэ напрыканцы студзеня, аднак беларускае Міністэрства Культуры расцягнула працэдуру выдачы пракатнага пасведчання на гэтую стужку. Камедыю Смерць Сталіна можна будзе паглядзець у кінатэатрах Менска да 21-га лютага.

Эдуард Жолуд, Беларскае Радыё Рацыя