Філосаф Уладзімір Мацкевіч пачаў сухую галадоўку



З сённяшняга дня беларускі філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч пераходзіць на сухую галадоўку і перастае піць нават ваду, паведамляюць паплечнікі палітвязня на адмысловай старонцы ў Фэйсбуку.

„11 дзён Уладзімір змагаўся адзіным аргументам, які яму пакінула сістэма — сваім жыццём. Галадоўка Мацкевіча — гэта рацыянальны адчай і гатоўнасць ісці да канца. Патрабаванні Уладзіміра: змяніць меру стрымання, спыніць імітацыю следчага працэсу і перадаць справу ў суд”, — гаворыцца ў паведамленні.

Уладзіміра Мацкевіча затрымалі ў жніўні 2021 года. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК („Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”).

[manual_related_posts]