Фінляндыя прызнана найбольш бяспечнай краінай для турыстаў
Фінляндыя прызнана найбольш бяспечнай краінай для турыстаў. Такія дадзеныя Глабальнага дакладу па канкурэнтнасці ў сферы падарожжаў падае брытанская газета „Дэйлі экспрэс”. Матэрыялы даследзінаў абнародавалі эксперты Сусветнага эканамічнага форума.
Пры складанні рэйтынгу, які публікуецца раз у два гады, улічваецца статыстыка злачынстваў, ровень пагрозы і ступень абароны, якую паліцыя ці іншыя структуры бяспекі забяспечваюць падарожнікам.
На другім месцы ў спісе самых бяспечных краінаў апынуўся Катар, на трэцім – Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Беларускае Радыё Рацыя
