Флэшмоб супраць „смярдзючага” завода



Жыхары Светлагорска не перастаюць скардзіцца на смурод у горадзе: ён з’явіўся пасля ўводу ў строй новага кітайскага завода беленай цэлюлозы. Кіраўніцтва прадпрыемства паабяцала, што да канца студзеня смурод знікне. Але людзі не вераць гэтым абяцанням – і аб’явілі новаму заводу сапраўдную вайну. Пакуль, праўда, у сацсетках.

Мясцовыя жыхары ствараюць тэматычныя групы ва «Укантакце», фэйсбуку і «Аднакласніках», дзе адкрыта абмяркоўваюць хворую тэму. Цяпер вось арганізавалі флэш-моб з хэштэгам #малярысветлогорска. Аўтар хэштэга – жыхар Светлагорска Павел Рабко.

– Абурэнне людзей ужо дасягнула мяжы, мы ўсе жывем у гэтым горадзе, дыхаем гэтым кожны дзень, і ўсе ўсё разумеюць. Але калі шчыра, увесь гэты негатыў і словы «завод», «смурод», «экалогія» усім ўжо нагналі аскоміну. Таму мы вырашылі паглядзець на праблему з гумарам – вось і нарадзіўся гэты хэштэг, – распавёщў Павел пра ідэю.

Ён з прыяцелямі зрабіў фота ў рэспіратарах і выклаў у Сетку. Сродкі абароны, прызнаецца Павел, ўдалося знайсці не адразу: зараз у Светлагорску яны ў дэфіцыце.

Новы завод па вытворчасці беленай цэлюлозы пачаў працу ў канцы мінулага года. З тых часоў мясцовыя жыхары скардзяцца на «задушлівы спецыфічны пах». На думку мясцовых, мацней за ўсё ад завода пахне па начах і раніцай.

У «Беллеспаперапраме» растлумачылі, што захаванне экалагічных патрабаванняў на заводзе сульфатнай беленай цэлюлозы знаходзіцца пад строгім кантролем кіраўніцтва прадпрыемства і адпаведных службаў, а пробы паветра для кантролю ажыццяўляюцца кожныя чатыры гадзіны.

Тым не менш моцны непрыемны пах у Светлагорску і раёне адчуваецца дагэтуль.

tut.by

 

[manual_related_posts]