Фонд медыцынскай салідарнасці паведаміў пра 200 звольненых медыкаў
Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці пры падтрымцы Офісу Святланы Ціханоўскай накіраваў ліст у Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) наконт сітуацыі ў галіне аховы здароўя Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».У лісце зазначаецца, што як мінімум 200 медыкаў звольнілі са жніўня 2020 года паводле палітычных матываў з забаронай на працу па прафэсіі, і гэтая лічба павялічваецца з кожным днём. Фонд паведамляе, што працягвае збіраць звесткі аб звольненых мэдработніках.
У лісце ў СААЗ таксама гаворыцца, што, нягледзячы на ўдзел Беларусі ў Міжнародным пакце аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, «рэжым свядома стварае ўмовы, якія абцяжарваюць доступ да мэдыцынскай дапамогі для грамадзян». Фонд мэдыцынскай салідарнасці заявіў, што сітуацыя ў ахове здароўя ў Беларусі «катастрафічная і не адпавядае афіцыйным паведамленням».
