Форум Дасяжнасці – пра справы інвалідаў
Форум Дасяжнасці сабраў шмат праектаў, якія павінны, пры рэалізацыі, палепшыць жыццё людзей з абмежаваннямі. Але рэалізацыя толькі сіламі грамадскай супольнасці рэч складаная – і фінансава, і часам юрыдычна. Чыноўнікі ж праігнаравалі мерапрыемства, кажа кіраўнік Офісу па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.
– На жаль, як мінімум у палове выпадкаў, гэтыя ініцыятывы не знаходзяць далейшай рэалізацыі, яны застаюцца выдатнымі прыкладамі поспеху. Як правіла, для рэалізацыі гэтых ініцыятываў грамадства само знаходзіць сродкі. На самой справе – гэта паказчык дыялогу. Абсалютна адкрыты форум, на які можа прыйсці любы. Дзяржава, у прынцыпе, не лічыць патрэбным прыйсці да людзей і расказаць пра тое, чым яна займаецца.
Сяргей Драздоўскі зазначае, што Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, якую не хвалююць грамадскія ініцыятывы людзей з інваліднасцю.
Беларускае Радыё Рацыя
