Форум „Media Literacy Solutions” пачаў працу ў Менску
Міжнародная сітуацыя ў сферы медыяпісьменнасці складаецца так, што Менск напаўжартаўліва надзяляецца званнем “сталіцы дэзінфармацыі”. У той жа час перад усім светам стаіць праблема рэгулявання сістэмы атрымання і распаўюду інфармацыі, на якой трымаюцца грамадства і дзяржава. Каб вырашыць праблему фэйка як з’явы ў сталічнай галерэі „Ў” распачала працу найбуйнейшая падзея ў свеце медыяпісьменнасці на постсавецкай прасторы.
Аб важнасці першага міжнароднага Форума па Медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions распавядае адзін з арганізатараў мерапыремства Франак Вячорка:
– Будзе незалежная Беларусь – будзе незалежная журналістыка. Будзе свабодная Беларусь – будзе моцная медыяпрастора. Усе гэтыя рэчы звязаныя. Медыі – гэта як тэмпература чалавека. Калі чалавек хварэе, калі дзяржава хварэе, несвобдная, то і медыі не могуць справіцца з гэтай хваробай самастойна. Але павінны быць людзі, павінна быць супраца людзей з розных сектароў, каб праблему вырашыць, хваробу вылечыць.
Мэта першага міжнароднага Форума па Медыяпісьменнасці Media Literacy Solutions – сабраць вопыт удзельнікаў і удзельніц з усяго свету і разам знайсці рашэнні для павышэння медыяпісьменнасці ва Усходняй Еўропе і рэгіёне Усходняга партнёрства. Форум збярэ спікераў і ўдзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Грузіі ды іншых краін.
Беларускае Радыё Рацыя
