Фотафакт: помнік царскаму чыгуначніку у Воршы
Год таму
Пакуль жыхары Менску падпісваюць петыцыю, каб з вуліцы прыбралі помнік царскаму гарадавому, пры ўваходзе ў парк „Сказочная страна” у Воршы народ сустракае помнік царскаму чыгуначніку з вусамі.
Гарадавы з Менску і чыгуначнік з Воршы падобныя, як родныя браты. А можа так і ёсць?
Ля ног чыгуначніка – сабачка, у руках званочак. Помнік усталяваны ў парку ў 2008 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя