Фотафакт: у Глыбокім са стэлы ў гонар міліцыі знікла пагоня з бел-чырвона-белым сцягам



У Глыбокім у парку Перамогі ўсталявалі стэлу, якую прысвяцілі 100-годдзю Узброеных Сіл Беларусі.

Да таго ж быў дэмантаваны і зноў усталяваны памятны знак да 100-годдзя міліцыі. Ён быў пастаўлены ў парку яшчэ ў лістападзе мінулага года. Але з яго прыбралі знак пагоні на фоне бел-чырвона-белага сцяга. Гэтую налепку на стэле глыбачане бачылі на працягу некалькіх месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя