Фотакор TUT.BY і БелаПАН Вадзім Заміроўскі засуджаны да 15 сутак



Яшчэ адзін прысуд за журналістскую дзейнасць.

Фотакор TUT.BY і БелаПАН Вадзім Заміроўскі правядзе ў няволі 15 сутак, паведамляе «Наша Ніва».

Суд прызнаў яго вінаватым па двух артыкулах: 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

Вадзіма затрымалі падчас працы на акцыі студэнтаў 17 кастрычніка на вуліцы Казлова. Разам з ім затрымалі журналістку «Анлайнера» Дар’ю Спевак і аператара Усевалада Зарубіна. Дар’і далі 13 сутак.