Франак Вячорка: Сацыяльныя сеткі мяняюць свет



У Гародні ў памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця адбылася сустрэча пад назвай “Як выжыць у сацыяльных сетках сёння і што чакае нас заўтра”. Пра сацыяльныя сеткі распавядаў журналіст Радыё Свабоды Франак Вячорка, які лічыць, што сацыяльныя сеткі ўжо замяняюць медыя:

Калі мы кажам «сацыяльныя сеткі» мы ўсе разумеем розныя рэчы. Нехта разумее Мэсэнджэры пад сацыяльнымі сеткамі, нешта — усё, акрамя ю-туба, для некага гэта ўвогуле вэб-сайты. Адбываецца канвергенцыя… Раней гэта называлі «новыя медыя», там дзе, ёсць інтэрактыў. Раней, калі была халодная вайна, калі б мы з вамі працавалі на Радыё Свабода у 50-я гады, мы б з вамі сядзелі ў лепшым выпадку ў студыі ў Празе ці Мюнхене, а ў горшым выпадку ў нейкім бункеры і вяшчалі б на нейкую няясную аўдыторыю голас праўды.

На думку арганізатаркі сустрэчы кіраўнічкі HrodnaMediaRoom Вольгі Корсун такія сустрэчы патрэбныя кожнаму хто працуе ў сацыяльных сетках:

У новым сезоне HrodnaMediaRoom мы вырашылі зрабіць шэраг сустрэч, прысвечаны медыя-пісьменнасці, бо мы, лічым, што ў сучасным лічбавым свеце гэта важная кампетэнцыя нем толькі тых, хто працуе з інфармацыяй, але і шырокага колазвычайных людзей, карыстальнікаў сацсетак і інтэрнэта.

Сустрэча з Франкам Вячоркам сабрала гарадзенскіх журналістаў, СММ адсыслоўцаў, а таксама прадстаўнікоў розных грамадскіх ініцыятываў горада.

Беларускае Радыё Рацыя