Галіна Малішэўская: Медыярынак у Беларусі амаль разбураны



У межах трэцяга дня працы анлайн-канферэнцыі Reshape 2022 эксперты абмеркавалі сітуацыю з медыярынкам у Беларусі і шляхі для выжывання незалежных СМІ.

Галоўны напрамак руху беларускага медыярынку адзначыла былая галоўная рэдактарка «КП в Белоруссии» Галіна Малішэўская:

– Беларускі медыярынак сапраўды знаходзіцца ў паўразбураным стане. Супермаркета медыяспажывання больш няма. Каб захаваць нацыянальны рынак, вядзецца праца. На рэгіянальным узроўні – павесткай прысутнасці чалавека, на тэматычным узроўні – утрымліваючы нацыянальны фокус у тэматычных нішах, якія б яны не былі. І зараз іх трэба больш. Ну і, канешне, да нацыянальных медыя застаецца сур’ёзны заклік і выклік стаць нацыянальным сацыяльным клеем, каб любую сацыяльна-палітычную, адукацыйную і палітычную падзею падаваць з правільнай падачай, праз свой беларускі фокус.

Прыклад становішча рэгіянальнага незалежнага СМІ ў Беларусі прывёў стваральнік гомельскага інтэрнэт-выдання “Моцныя навіны” Пётр Кузняцоў:

У нашай сітуацыі яна даволі спецыфічная, бо вельмі даўно працуем на гомельскім рынку, менавіта ў сваім фармаце, у анлайне. У нас заблакаваны зараз сайт. Мы не стваралі люстэрка, бо мы працягваем заставацца ў Беларусі, і ў нас ліквідаваная юрыдычная асоба. Мы зараз рэгіструем новую. Паціху гэта робім, крок за крокам, каб гэта не было заўважна. Асцерагаемся, што нас пачнуць абвінавачваць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Паводле меркаванняў спікераў, галоўная праблема – адмежаванне публічнага агляду палітыкі ў Беларусі. Зараз у гэтай сферы захоўваецца ўплыў расейскай прапаганды, якая набыла форму «мяккай сілы» для фармавання прарасейскай павесткі на беларускай тэрыторыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]