Галіну Смірнову аштрафавалі на 40 базавых



Адміністрацыйную справу над старшынёй бабруйскай філіі прафсаюза РЭП Галінай Смірновай распачалі за рэпост інфармацію пра „марш недармаедаў” у сацыяльных сетках. Праз гэты пост яе абвінавацілі ў арганізацыі самога мітынга, які адбудзецца 26 сакавіка ў Бабруйску.

Падчас суда актывістка даводзіла, што згодна з Канстытуцыяй мае права на свабодны распаўсюд інфармацыі і сама не з’яўляецца арганізатарам акцыі, аднак суд не ўлічыў гэтыя довады і аштрафаваў Галіну Смірнову на 40 базавых велічынь.

„22 сакавіка я вярталася з Менска, не паспела прайсці і дзесяці метраў пасля выхада з марштуркі як да мяне падыйшлі міліцыянты„, – распавядае пра сваё затрыманне Галіна Смірнова.

– Я не ведаю, што ў іх за „шухер” зараз. Таму што сам Малахаў мне сказаў, што з-за нас ён не спіць з 6 раніцы. Затрыманне маё было ўвечары. Чаго яны не спяць і чаго яны за мной ганяліся, я не ведаю. Можна толькі здагадвацца. Іх непакоіць хваляванне, незадавальненне, і я думаю, нейкі загад сверху, які прымушае дзейнічаць жорскімі мерамі. Я так зразумела, што Рудзько заходзіў на маю старонку ў “Аднакласніках” і знайшоў перапошчаную інфармацыю пра мітынг, які павінен адбыцца 26-га.

Таксама Галіна Смірнова падала скаргу ў Магілёўскі абласны суд, каб аспрэчыць мінулы прысуд. Тады яе абвінавачвалі ў арганізацыі мітынгу супраць Дэкрэта №3 12 сакавіка ў Бабруйску  і ў закліку прыйсці на яго – без дазволу выканкама.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя.