Андрэй Дынько вызвалены пад абавязальніцтва аб яўцы (абноўлена)



Сёння пасля 10 раніцы галоўнага рэдактара часопіса «Наша гісторыя» Андрэя Дынько забралі з ізалятара на Акрэсціна і адвезлі ў СК, адкуль ён нядаўна выйшаў, паведамляе t.me/nashaniva.

Верагодна, Андрэй застаецца падазраваным па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання).

Андрэй Скурко ўзяты пад варту, пра гэта сям’і паведаміў участковы пасля зварота аб знікненні чалавека.

Лёс галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча ўсё яшчэ невядомы. Яго затрыманне скончылася ў 13:40, да гэтага часу следчыя павінны былі або абраць меру ўтрымання ў вяглядзе варты, або адпусціць яго. Але гэтага не адбылося.

* * * 

„Што з ім там робяць, невядома, адваката да яго не выклікалі, удзел адваката на следчых дзеяннях абавязковы”, — піша „Наша Ніва”. 

Нашаніўцаў Андрэя ДынькоАндрэя Скурко і Ягора Марціновіча затрымалі 8 ліпеня. Іх падазравалі ў групавых дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па заканчэнні адведзеных законам 10 сутак ім не выставілі абвінавачанне, а памянялі артыкул — заявілі, быццам супрацоўнікі „Нашай Нівы” няправільна аплочвалі камунальныя паслугі: па тарыфах для фізічных асобаў, а не юрыдычных.

Сёння скончыўся 72-гадзінны тэрмін паўторнага затрымання журналістаў, але на волю яны не выйшлі. У ізалятары на Акрэсціна сваякам сказалі, што Дынько вызвалены яшчэ а 10-й гадзіне раніцы. 

Пра месцазнаходжанне Марціновіча і Скурко дагэтуль не вядома. Не выключана, што яны таксама на допытах у Следчым камітэце.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Наша Ніва