Гомельскія ўлады будуць прымаць звароты праз СМС



Адміністрацыя Чыгуначнага раёна Гомеля аб’явіла пра пачатак працы спецыяльнай лініі СМС-паведамленняў для зваротаў грамадзян.

Усе патанні, якія датычаць жыццядзейнасці і патрабуюць неадкладнага вырашэння, з 1 жніўня можна будзе адправіць у выглядзе СМС

Адказ будзе апублікаваны ў рубрыцы „Лінія СМС-паведамленняў” на афіцыйным сайце адміністрацыі Чыгуначнага раёна ў сямідзённы тэрмін.

У адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля плануюць запісваць размовы з наведвальнікамі на аўдыё і відэаапаратуру. Такую прапанову ўнёс кіраўнік раёна Алег Вялічка.

Інфармацыя і нумар тэлефона для СМС даступная на сайце адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля.